"Магчымасць праявіць сябе". У Магілёве праходзіць фестываль творчасці інвалідаў з Беларусі і Расіі
Асноўнай пляцоўкай фестывалю стаў Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Сюды прыехалі творчыя дэлегацыі ўсіх беларускіх абласных цэнтраў і Мінска, а таксама некалькіх рэгіёнаў Расіі: Маскоўскай, Бранскай, Калужскай, Пскоўскай, Цвярской і Смаленскай абласцей.