Футбол пад нацыянальным сьцягам у Варшаве
7 лістапада ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый паміж мясцовай «Легіяй» і беларускім «Дынама» зь Менску. Многія беларускія заўзятары прыйшлі на гульню зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а таксама падрыхтавалі тэкставыя транспаранты з «пасланьнямі» для Лукашэнкі і беларускіх сілавікоў.