Сейм Літвы забараніў удзел пастаўшчыкоў зь Беларусі ў стратэгічных дзяржаўных закупках
Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон, якія забараняюць пастаўшчыкам зь Беларусі ўдзельнічаць у дзяржаўных закупках у сфэрах абароны, бясьпекі, воднай гаспадаркі, энэргетыкі, транспарту і паштовых паслуг.