Рагожнік уручыць даверчыя граматы Прэзідэнту Расіі 5 лістапада
Цырымонія традыцыйна пройдзе ў Аляксандраўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца. Разам з кіраўніком беларускай дыпмісіі даверчыя граматы ўручаць паслы амаль 30 дзяржаў, у тым ліку Арменіі, Азербайджана, Індыі, Канады, Японіі, Італіі, Ізраіля, Іспаніі, Аргенціны, Нідэрландаў, Бельгіі і іншых.