Беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт лічыць сваё вызваленьне заслугай каманды Ціханоўскай
«Тое, што я тут, перад вамі, а не ў беларускай турме — прамое сьледзтва кантактаў і перамоваў паміж офісамі Сьвятланы Ціханоўскай і сэрбскага прэзыдэнта Вучыча», — заявіў беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне 2 лістапада.