Лукашэнка паставіў задачу мінімум у два разы нарасціць аб'ёмы вытворчасці рапсу ў Беларусі
Гаворачы аб поспехах Гродзенскай вобласці ў галіне сельскай гаспадаркі, Прэзідэнт асобную ўвагу ўдзяліў ураджаю рапсу. У бягучым годзе ў рэгіёне ён рэкордны. Валавы збор склаў 287 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў з гектара.