Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены на 2 лістапада
Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і ўдзень - з мокрым снегам. Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы 15-20 м/с, месцамі 21-24 м/с.