Геастратэг і лідэр «глябальнай большасьці». Перадвыбарчыя гульні Лукашэнкі
У Менску праходзіць другая міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях эўразійскай бясьпекі. Яе правядзеньне, выступ на ёй Аляксандра Лукашэнкі — пазыцыянаваньне Беларусі як аднаго з цэнтраў «антызаходняй большасьці» плянэты. Гэты вобраз, апроч іншага, яшчэ і частка выбарчай кампаніі Лукашэнкі.