Расея ўдарыла па Ўкраіне дронамі і авіябомбамі, ёсьць параненыя. Дроны атакавалі Бранскую вобласьць Расеі
Расейскае войска ў ноч на 19 кастрычніка нанесла ўдары па ўкраінскай тэрыторыі, у тым ліку па аб’ектах энэргетычнай інфраструктуры. Мінабароны Расеі паведамляе пра 17 зьбітых дронаў над Бранскам.