Першы дзень "Марафону адзінства" праходзіць у Маладзечне
У першы дзень для гасцей Маладзечна, у тым ліку для блогераў і ўдзельнікаў творчых калектываў з іншых абласцей, арганізаваны экскурсіі па прадпрыемствах і знакавых мясцінах рэгіёна. Блогеры наведалі "Маладзечнамэблю", Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка" і Радашковіцкі керамічны завод.