Цюрскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі альфабэт. Кіргізстан задаволены сваёй кірыліцай
Арганізацыя цюркскіх дзяржаваў дамовілася аб прыняцьці агульнага лацінскага альфабэту. Аднак гэтая тэма застаецца адчувальнай для Кіргізстану, адзінай дзяржавы-чальца, якая пакуль ня вырашыла пераходзіць на новы альфабэт.