"Быццам акрамя дранікаў пачаставаць няма чым". Браніславаўна здзіўляе турыстаў стравамі па забытых беларускіх рэцэптах
Алена Серада - гераіня нашага праекта "Беларусы ў кадры. Разам з ёй мы даследуем кулінарную спадчыну нашых продкаў, гаворым аб сямейнай рэліквіі, якую ў сям'і Серада свякрові перадаюць нявесткам, і "тэрапіі вёскай", на якую Браніславаўна проста так запрашае хворых на анкалогію.