Гарнасько атрымала перамогу ў мнагабор'і на чэмпіянаце краіны па мастацкай гімнастыцы
У старэйшай узроставай групе чэмпіёнкай Беларусі чарговы раз стала лідар нацыянальнай каманды Аліна Гарнасько. За чатыры віды праграмы бронзавая медалістка такійскай Алімпіяды набрала 144,100 бала.