Беларускія футбалісты адкрыюць сезон Лігі нацый матчам з балгарамі
Сёння ў першым туры групы С3 беларусы ў намінальна дамашнім паядынку ў венгерскім горадзе Залаэгерсег сустрэнуцца з камандай Балгарыі (пачатак гульні ў 21.45). Гэты матч будзе судзіць румынская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Авідыу Хацэган. У іншай сённяшняй сустрэчы гэтага квартэта футбалісты Паўночнай Ірландыі прымуць у Белфасце зборную Люксембурга.