У ЗША пачаўся суд над амэрыканцамі, абвінавачанымі ў супрацоўніцтве з ФСБ
У Флорыдзе пачаўся суд над чатырма актывістамі амэрыканскай групы, якая выступае з антыкаляніялісцкіх, антырасісцкіх пазыцый. Іх абвінавачваюць у тым, што яны дзейнічалі ў якасьці незарэгістраваных агентаў расейскага ўраду і спрабавалі прыцягнуць да такой дзейнасьці іншых амэрыканцаў.