Ваенна-гістарычную рэканструкцыю вызвалення Івацэвіцкага раёна паказалі гасцям Дня беларускага пісьменства
Ваенна-гістарычныя рэканструктары ўзнавілі некалькі эпізодаў вызвалення Івацэвіч і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Для паўнаты перадачы атмасферы выкарыстоўвалі рарытэтную тэхніку, зброю і піратэхніку.