Бокій выйшаў у фінал Паралімпіяды на стаметроўцы на спіне
Вырашальны заплыў на дыстанцыі 100 м на спіне, на якой Ігар Бокій з'яўляецца паралімпійскім рэкардсменам, адбудзецца сёння ўвечары. Арыенціровачны час пачатку - 21.45 па мінскім часе. Напярэдадні беларус стаў чэмпіёнам парыжскіх Гульняў на дыстанцыі 100 м батэрфляем, усяго ў нашага плыўца 19 медалёў у кар'еры на Паралімпіядах (17-1-1).