Сума кантрактаў па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Пскоў перасягнула 1,7 млрд расійскіх рублёў
Кіраўнік беларускага ўрада ў гэтыя дні знаходзіўся з рабочым візітам у Пскове. Ён правёў рабочую сустрэчу з губернатарам Пскоўскай вобласці Міхаілам Вядзернікавым, былі абмеркаваны ключавыя пытанні супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, ЖКГ і іншых сферах.
Таксама ў час візіту беларускай дэлегацыі адбылася бізнес-сустрэча з дзелавымі коламі Пскоўскай вобласці.