Больш за 111,2 тыс. шматдзетных сем'яў атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года
У Беларусі аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі ўжо больш за 111,2 тыс. шматдзетных сем'яў на 223,5 тыс. дзяцей.
Агульная сума выплат склала Br29 млн. Такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і, і яе памер складае Br129,9 на кожнага школьніка ў сям'і.