Перад стартам US Open Сабаленка і Азаранка засталіся на ранейшых месцах у рэйтынгу WTA
Перад пачаткам US Open Арына Сабаленка па-ранейшаму займае другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), Вікторыя Азаранка засталася на 20-м радку, а вось Аляксандра Сасновіч страціла 6 пазіцый і знаходзіцца на 107-м месцы.