Беларускі Плісава і Каваленка выйгралі бронзу юніёрскага ЧС па акадэмічным веславанні
Спаборніцтвы праходзяць на вяслярным канале ў Сент-Катарыне, удзельнікамі юніёрскага першынства свету сталі шасцёра беларускіх спартсменаў у чатырох відах праграмы. Першую ўзнагароду нашай дэлегацыі прынеслі Дзіяна Плісава і Кіра Каваленка (двойка расхінная). Выступленні ў Канадзе беларускі пачалі 22 жніўня: у папярэднім заездзе дзяўчаты занялі чацвёртае месца і не трапілі непасрэдна ў фінал.