Канаістка Наздрова і байдарачнік Кравец выйшлі ў фіналы на чэмпіянаце свету
На спаборніцтвы заявіліся каля 300 весляроў з 48 краін, у тым ліку 19 беларускіх атлетаў. У дзённай праграме пятніцы адбыліся папярэднія заезды ў пяці дысцыплінах. На 500-метроўцы ў жаночых каноэ-адзіночак лепшы рэзультат у сваёй гонцы паказала наша Алена Наздрова, дзякуючы чаму выйшла непасрэдна ў фінал.