Белгідрамет: спад узроўняў вады на большасці рэк Беларусі захаваецца
"На рэках Беларусі адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход. Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Сожа і Бярэзіны.
Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось каля вёскі Студзянец і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр каля вёскі Куты", - расказалі ў Белгідрамеце.