Сыноптыкі абвясьцілі чырвоны ўзровень небясьпекі для Гомельшчыны і аранжавы — па ўсёй Беларусі
На сераду 21 жніўня у Гомельскай вобласьці аб’явілі чырвоны ўзровень небясьпекі, а ў цэлым па Беларусі — аранжавы ўзровень небясьпекі, паведамілі ў Белгідрамеце. Прычына — сьпёка і моцныя залевы з навальніцамі.