Федэрацыі хакея Беларусі і Узбекістана пашыраць супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы спартсменаў
Пагадненне разлічана на пяць гадоў - да канца сезона-2028/29.
Супрацоўніцтва хакейных федэрацый уключае ў сябе абмен методыкамі падрыхтоўкі хакеістаў, правядзенне семінараў і канферэнцый для трэнераў розных узроўняў, узаемадзеянне ў сферы судзейства, а таксама арганізацыю сумесных спаборніцтваў і вучэбна-трэніровачных збораў.