Лукашэнка: мы "кінулі якар" у Расіі і Кітаі, але трэба знаходзіць шляхі супрацоўніцтва і з ЕС і не забываць пра далёкую дугу
У час нарады Аляксандр Лукашэнка падрабязна спыніўся на супрацоўніцтве і з краінамі далёкай дугі: Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Лацінскай Амерыкі.
"Мы дамаўляліся аб тым, што яйкі ў адзін кошык класці ні ў якім выпадку нельга. Чым больш кошыкаў, тым лепш. Таму вырысавалася далёкая дуга", - нагадаў ён.