А цыбуля ўсё даражэйшая. Як зьмяніліся цэны на прадукты за травень
Трэці месяц запар у Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цыбулю. У сакавіку яны вырасьлі на 15,81%, у красавіку — на 18,5%, у траўні – аж на 41,23%. Вось жа, за тры месяцы цэны павялічыліся амаль удвая, на 93,81%.
