Пункціры жыцьця Васіля Быкава. У Дзяржаўным музэі — экспазыцыя да 95-годзьдзя клясыка. ФОТА
10 чэрвеня ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая экспазыцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцьця». Яна прымеркаваная да 95-гадовага юбілею народнага пісьменьніка і 75-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
