ru24.pro
World News in Belarusian
Январь
2025
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 09.01.2025

Як з 1 студзеня 2025 года ўзмацнілася падтрымка сем'яў з дзецьмі, расказалі ў Мінпрацы

БелТА (Навіны Беларусі) 

Для маладых жанчын, якія чакаюць дзіця, істотна павялічыўся мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах. Ён вырас у тры разы для застрахаваных жанчын, якія не маюць 6 месяцаў стажу работы: было 50 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), стала 100 працэнтаў ад мінімальнага памеру пенсіі (МЗП) (на сённяшні дзень гэта Br218,9 і Br726 адпаведна).

Лукашэнка падпісаў указ аб Годзе добраўпарадкавання, у 2025-м пройдзе не менш як два рэспубліканскія суботнікі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей.

Цэнзура, рэпрэсіі, крымінальны перасьлед прадстаўнікоў ЛГБТ. Кандыдат Сыранкоў апублікаваў сваю праграму

Радыё Свабода 

9 студзеня сваю перадвыбарчую праграму апублікаваў лідэр праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Ратуе жывёл, стварае адзенне і выстаўляецца ў Луўры. Невядомыя факты пра зорку беларускага ТБ Ірыну Рамбальскую

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ірына Рамбальская - чалавек ва ўсіх сэнсах унікальны. Яна не толькі вядзе самыя рэйтынгавыя праграмы на беларускім ТБ, але і стварае ўнікальныя авангардныя кампазіцыі, якія выстаўляліся нават у Луўры. А яшчэ дапамагае тым, хто мае патрэбу ў спагадзе і дапамозе больш за іншых. Сама Ірына прызнаецца, што ў ёй ужываюцца адразу тры альтэр эга: тэлевядучая, мастак і валанцёр. Мы пазнаёміліся з кожным з іх.

Якія навацыі 2025 года накіраваны на падтрымку сем'яў і дзяцей з інваліднасцю, расказалі ў Мінпрацы

БелТА (Навіны Беларусі) 

Алена Гомарава адзначыла, што змяненнямі прадугледжана значная падтрымка дзяцей-інвалідаў, якія страцілі карміцеля. "З 1 студзеня 2025 года ім да пенсіі ўстанаўліваецца павышэнне. Яго памер залежыць ад ступені страты здароўя дзіцяці-інваліда і вар'іруецца ад 80 працэнтаў да 110 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму", - расказала яна.

У АБСЭ пракамэнтавалі адмову беларускіх уладаў запрашаць назіральнікаў арганізацыі на выбары-2025

Радыё Свабода 

Рашэньне беларускіх уладаў не запрашаць дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня перашкаджае бесстароньняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу, гаворыцца ў апублікаванай 9 студзеня сумеснай заяве БДІПЧ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.