ru24.pro
World News in Belarusian
Декабрь
2024

Новости за 18.12.2024

Беларусь і Аман падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне стандартызацыі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прадугледжваецца абмен інфармацыяй аб тэхнічных рэгламентах, стандартах, працэдурах ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі, прымяняемых у краінах, а таксама назапашаным вопытам у гэтых напрамках.

Галоўчанка: патэнцыял турыстычнай галіны Беларусі неабходна рэалізаваць на поўную сілу  

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Добра, што нам удалося змяніць унутранае меркаванне аб тым, што ў краіне няма чаго глядзець і што трэба абавязкова некуды ехаць для таго, каб убачыць прывабныя мясціны", - зрабіў акцэнт прэм'ер-міністр.

23 беларусы ня могуць выбрацца з Сырыі пасьля зьвяржэньня рэжыму Башара Асада

Радыё Свабода 

У адным з гатэляў Дамаска ў чаканьні эвакуацыі знаходзяцца 23 грамадзяніны Беларусі, паведаміла выданьню «Люстэрка» крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Інфармацыю выданьню пацьвердзілі ў беларускай дыпляматычнай місіі ў Сырыі.

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў судоў дзвюх краін

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пагадненне істотна пашырае спрошчаны рэжым узаемнага выканання судовых актаў, распаўсюджваючы яго на акты судоў агульнай юрысдыкцыі, якія прадугледжваюць абавязацельствы даўжніка па выплаце на карысць спагнанніка грашовых сродкаў.

«З Акрэсьціна на вакзал, пераапранулася ў прыбіральні — і ў Літву», — былая палітзьняволеная Ася Булыбенка ў праекце «Скрадзеная маладосьць»

Радыё Свабода 

«Калі пекла існуе, то гэта жыцьцё на Акрэсьціна», — Ася Булыбенка, фігурантка «справы студэнтаў», у фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць», расказвае, як адседзела 30 сутак пасьля 2,5 года ў турме і пасьля гэтага зьехала жыць у Літву. Асі Булыбенцы 23 гады. Яна вучылася ў Беларускім нацыянальным унівэрсытэце на машынабудаўнічым факультэце. 12 лістапада 2020-га яе затрымалі па «справе студэнтаў». Асі прысудзілі два з паловай гады турмы. Яна цалкам адбыла тэрмін і вызвалілася 30 лістапада...

Хакеісты "Дынама-Шынніка" прайшлі далёкаўсходняе турнэ без паражэнняў

БелТА (Навіны Беларусі) 

У заключным матчы турнэ па Далёкім Усходзе бабруйчане сустракаліся з прадстаўнікамі элітнага "Залатога" дывізіёна "Амурскімі тыграмі". Ужо на 13-й секундзе матчу дынамаўцы выйшлі наперад намаганнямі Ільі Лахнова, а праз 4 хвіліны Ілья Грэчны падвоіў перавагу "шыннікаў".

У Курскай вобласьці загінулі і атрымалі раненьні сотні салдат КНДР, — СМІ

Радыё Свабода 

У Курскай вобласьці загінулі або атрымалі раненьні сотні паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, паведамляюць Associated Press і The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Пэнтагону. Гэта першая ацэнка стратаў кантынгенту КНДР, які ваюе на баку Расеі. Суразмоўца AP не назваў дакладнай колькасьці загінулых, але адзначыў «значныя страты з прычыны адсутнасьці баявога досьведу ў паўночнакарэйскіх войскаў». Паводле зьвестак ЗША, у баях удзельнічае паўночнакарэйская пяхота, якая...