"Белпошта" бясплатна даставіць паштовыя карткі напярэдадні Дня маці
"14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць асаблівае свята - Дзень маці, які з'яўляецца цудоўнай нагодай яшчэ раз сказаць дзякуй за любоў, падтрымку і цярпенне мамам, бабулям, сёстрам, сяброўкам і калегам. Напярэдадні Дня маці, 11 кастрычніка, у аддзяленнях паштовай сувязі краіны работнікі прадпрыемства правядуць акцыю "Павіншуем маму поштай!" - расказалі ў РУП "Белпошта".