ru24.pro
World News in Belarusian
Июль
2024

Новости за 11.07.2024

Дзясяты Парламенцкі форум БРІКС пачаўся ў Санкт-Пецярбургу

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Парламенцкі форум БРІКС - яскравы прыклад адзінства, узаемнай падтрымкі, свабоднага шматбаковага дыялогу, сімвал значнасці парламенцкай дыпламатыі ў сістэме каардынат міждзяржаўных адносін", - падкрэсліла на адкрыцці форуму старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка.

Энергетыкі ўзмацнілі кантроль за работай энергааб'ектаў ва ўмовах моцнай гарачыні

БелТА (Навіны Беларусі) 

Асаблівая ўвага ўдзяляецца абстаноўцы ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы, размешчаных у адкрытай мясцовасці. Энергетыкі нагадваюць аб тым, што ў такіх зонах забаронена раскладваць вогнішчы, падпальваць сухастой і смецце, праводзіць пажаранебяспечныя работы.

Малдова вядзе перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз. Што гэта значыць і калі можа адбыцца

Радыё Свабода 

У Брусэлі 25 чэрвеня адбылася першая міжурадавая канфэрэнцыя на міністэрскім узроўні аб пачатку перамоваў аб уступленьні Рэспублікі Малдова ў Эўрапейскі зьвяз.

На Захадзе адрэагавалі на беларуска-кітайскія вучэньні на парозе NATO

Радыё Свабода 

На гэтым тыдні Кітай разам зь Беларусьсю праводзіць вайсковыя вучэньні на ўсходняй мяжы альянсу ў знак эскаляцыі напружанасьці паміж Пэкінам і абаронным альянсам пад кіраўніцтвам ЗША.

ДПК: літоўскі напрамак застаецца самым загружаным на ўезд у ЕС для грузавікоў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Па стане на 10.00 уезду ў Літву чакаюць 910 фур. За мінулыя суткі кантрольныя службы пункта пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") прынялі 71 фуру з 500 магчымых, а гэта ўсяго 14 працэнтаў ад нормы, гэта значыць дзве фуры з 20 у гадзіну.

Newsweek: праведзеная ў чэрвені сустрэча краін БРІКС сведчыць аб усё большай незадаволенасці палітыкай ЗША ў свеце

БелТА (Навіны Беларусі) 

Адзначаецца, што на сустрэчы высокапастаўленыя дыпламаты краін БРІКС і Глабальнага Поўдня гаварылі аб неабходнасці стварэння новай архітэктуры міжнароднай бяспекі, кіравання і фінансаў, якая заменіць цяперашнія сістэмы, што абслугоўваюць толькі інтарэсы Захаду.