У Беларусі ў I квартале ўвялі ў эксплуатацыю 170 км газаправодаў
За першы квартал газіфікавана 2,3 тыс. кватэр, на спажыванне прыроднага газу са звадкаванага пераведзены 962 кватэры. Узровень газіфікацыі кватэр прыродным газам у цэлым па краіне дасягнуў 83,5 працэнта, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 50,3 працэнта.