ru24.pro
World News in Belarusian
Май
2024

Новости за 03.05.2024

Выбары ў Каардынацыйную раду: Чаму маўчыць Ціханоўская

Радыё Свабода 

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».

Мінюсты краін СНД зацікаўлены ў стварэнні адзінай электроннай сістэмы абмену інфармацыяй

БелТА (Навіны Беларусі) 

У мерапрыемстве, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі і іншых зацікаўленых органаў ад Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Беларускай натарыяльнай палаты і супрацоўнікі Выканаўчага камітэта СНД.

Беларускі Змушко і Куляшова атрымалі чарговыя перамогі на адкрытым чэмпіянаце Турцыі  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гэты турнір з'яўляецца для лідараў нашай каманды этапам падрыхтоўкі да летняй Алімпіяды, а таксама магчымасцю выканаць нарматывы на Гульні ў Парыж. Акрамя мясцовых спартсменаў і беларусаў удзел у адкрытым чэмпіянаце Турцыі таксама прымаюць плыўцы з Казахстана.

За 2 месяцы да заканчэньня тэрміну на Зьмітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу

Радыё Свабода 

Як паведамілі сваякі палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэньня ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы.

Экс-кіраўніка МУС Казахстану арыштавалі на два месяцы. Ён быў на пасадзе, калі душылі пратэсты

Радыё Свабода 

Былы міністар унутраных спраў Казахстану Ерлан Тургумбаеў зьмешчаны пад варту тэрмінам на два месяцы. Пра гэта паведаміла ў чацьвер прэс-служба Генэральнай пракуратуры Казахстану.

Карэспандэнт БЕЛТА стала пераможцам у адной з намінацый конкурсу "Натарыят і СМІ"

БелТА (Навіны Беларусі) 

Перад урачыстай цырымоніяй старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка адзначыла прафесійную работу журналістаў, дзякуючы якой да грамадзян своечасова даносіцца вельмі важная інфармацыя ў зразумелай форме. Старшыня БНП падзякавала ўдзельнікам конкурсу за цікавасць да прафесіі натарыуса, разуменне важнасці таго, што ён робіць на сваім рабочым месцы.