У Гомелі рыхтуюць да адкрыцьця дзіцячую бальніцу. На яе абяцаў пералічваць заробак Лукашэнка
Завяршаецца будаўніцтва новых карпусоў Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы. Праект плянуецца здаць у жніўні. Ён чакаў рэалізацыі з 2011 году. Бальніца, пабудаваная ў 1960 годзе, не адпавядала матэрыяльным і маральным патрабаваньням часу.
