Вяртаньне дыпляматыі. Чаму Менск раптам заступіўся за Азэрбайджан у канфлікце зь Іранам
Нечаканая актыўная дыпляматычная падтрымка афіцыйным Менскам Азэрбайджану ў ягоным канфлікце з Іранам выглядае дзіўна. Падаецца, што такім чынам Лукашэнка падае ўскосны сыгнал ЗША, дэманструючы, на чыім баку Беларусь у гэтай блізкаўсходняй вайне.
