TikTok стварыў у ЗША юрыдычную асобу з пераважна амэрыканскім капіталам, чаго патрабаваў Трамп
Кіраўніцтва вядомай сацыяльнай сеткі абвясьціла аб стварэньні супольнага прадпрыемства з большасьцю амэрыканцаў сярод кіраўніцтва. Такім чынам, сетка спадзяецца пакласьці канец размовам пра поўную забарону на тэрыторыі Злучаных Штатаў.
