Ці Рада міру Трампа верне Беларусь і Лукашэнку ў вялікую палітыку?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даслаў запрашэньне Беларусі ў асобе Аляксандра Лукашэнкі ўвайсьці ў новую глябальную ініцыятыву Раду міру. Для беларускай замежнай палітыкі гэта можа стаць цікавым паваротам. Кіраўнік Злучаных Штатаў выцягвае рэжым Лукашэнкі з ізаляцыі, вяртае Беларусь у вялікую палітыку.
