Лукашэнка і М’янма: захапленьне хунтай як люстэрка беларускай улады
Падчас візыту ў М’янму Лукашэнка выказаў захапленьне гэтай краінай і рэжымам, які там кіруе. А між тым М’янма — адна з самых праблемных, бедных і ізаляваных краінаў сьвету. Там кіруе вайсковая хунта. У краіне ідзе грамадзянская вайна.
