Кубракоў абмеркаваў зь кіраўніком Віетнама, як разам змагацца з «тэрарызмам і экстрэмізмам»
Барацьбу з транснацыянальнай злачыннасьцю, кібэрзлачынствамі, наркагандлем, нелегальнай міграцыяй, супрацу ў сацыяльна-эканамічнай сфэры абмеркавалі 25 кастрычніка ў Ханоі кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў і генэральны сакратар Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Віетнама То Лам.
