«Неабходна шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача» 25-гадовы пісьменьнік Макар выдаў кнігу пра беларускую вёску
Новая кніга «Ніці» ужо другая для аўтара. Насамрэч яна была напісана раней за першы твор «Апошняе пакаленьне», які ўвайшоў у доўгі сьпіс прэміі Гедройця. Макар падзяліўся з Свабодай сакрэтамі прасоўваньня сваіх кніг. Для гэтага аўтар выкарыстоўвае актораў.
