Казахстан будуе «дзяржаву татальнага сачэньня». Ці будзе Кітай яе ўзорам?
Пакуль Казахстан рухаецца наперад з амбіцыйным плянам стварэньня супэрсучаснай сеткі татальнага сачэньня і мадэрнізацыі лічбавай інфраструктуры, актывіст Санжар Бакаеў зь першых вуснаў даведаўся, што гэтая сыстэма можа азначаць для такіх людзей, як ён.