Праваабаронцы: Законапраект аб «прапагандзе гомасэксуальнасьці, бязьдзетнасьці і зьмены полу» супярэчыць Канстытуцыі
Намеры ўлады ўвесьці адказнасьць за распаўсюджваньне «інфармацыі ў мэтах фарміраваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносін, зьмены полу, бязьдзетнасьці», супярэчаць Канстытуцыі Беларусі і міжнародным абавязаньням дзяржавы.