Дырэктарку пецярбурскай кнігарні аштрафавалі на 20 тысяч рублёў за кнігу беларускага палітвязьня
Пакараць штрафам Алену Арлову пастанавіў Куйбышаўскі раённы суд Пецярбургу. Пра гэта паведамляе прэс-служба суду. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў дзейнасьці «непажаданай» арганізацыі.
