У амэрыканскім штаце Мінэсота забілі і паранілі двух мясцовых палітыкаў і іх сужэнцаў. Губэрнатар кажа пра палітычныя забойствы
Кангрэсмэн штату Мінэсота Мэліса Гортман і яе муж былі застрэленыя, а сэнатар Джон Гофман і ягоная жонка параненыя ў ноч на 14 чэрвеня. Губэрнатар штату Майк Уолц паведаміў, што гэта былі палітычна матываваныя замахі.
