Адзін чалавек загінуў, чатыры сур’ёзна траўмаваныя ў выніку аўтааварыі з удзелам грамадзяніна Расеі ў Берасьцейскай вобласьці
Адзін чалавек загінуў, чатыры траўмаваныя ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася каля поўдня 7 чэрвеня на 239-м кіляметры дарогі М1/Е30 (Берасьце — Менск — мяжа РФ) у Баранавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Берасьцейскага аблвыканкама.
