Палітвязень Валянцін Штэрмер памёр у калёніі — ПЦ «Вясна»
Пра сьмерць зьняволенага Валянціна Штэрмера даведалася «Наша ніва». Пры гэтым дакладна невядома, калі і дзе памёр палітвязень. У 2023 годзе Штэрмера асудзілі да пяці гадоў калёніі за восем каментароў супраць уварваньня Расеі ва Ўкраіну.
