Выдавецтва «Скарына» адказала на прызнаньне «экстрэмісцкай» яго інстаграм-старонкі: «Незаконнае ўмяшаньне ў дзейнасьць»
Прызнаньне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнту інстаграм-старонкі выдавецтва «Скарына» зьяўляецца «незаконным умяшаньнем у дзейнасьць» праекта і «палітычна-матываванай спробай ціску на яго супрацоўнікаў».
