Канкляў па выбарах новага папы Рымскага пачнецца 7 траўня
7 траўня рымска-каталіцкія кардыналы зьбяруцца на таемны канкляў, каб абраць новага лідэра сусьветнай каталіцкай царквы, агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў Ватыкане, а таксама італьянская агенцтваAnsa.
Прэс-служба Ватыкану пакуль не апублікавала афіцыйнае рашэньне.
Дата пачатку канкляву вызначылі на закрытым сходзе кардыналаў у Ватыкане, першым пасьля пахаваньня папы Францішка ў суботу, паведаміла крыніца Reuters. Афіцыйна абвясьціць дату пачатку канкляву павінны ў бліжэйшы час.
Каля 135 кардыналаў з усяго сьвету, маладзейшых за 80 гадоў, маюць права прыняць удзел у канкляве і вырашыць, хто павінен стаць наступным лідэрам каталіцкай царквы, якая налічвае 1,4 мільярда вернікаў.
