Латвія выйшла з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў, гэта тлумачаць расейскай пагрозай
24 красавіка прэзыдэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч у афіцыйным выданьні Latvijas Vēstnesis абвясьціў закон аб выхадзе Латвіі з Атаўскай канвэнцыі, якая забараняе выкарыстаньне, захоўваньне і вытворчасьць некіраваных супрацьпяхотных мінаў.
